Cустрэча з пісьменнікамі,якія нарадзіліся ў нашым горадзе

22.02.2023

У рамках тыдня роднай мовы вучні ДУА "Бярэзінская гімназія" наведалі ДУК"Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" , дзе адбылася  сустрэча з пісьменнікамі,якія нарадзіліся ў нашым горадзе:Вольгай Рацэвіч,Аляксандрам Бычкоўскім і Таццянай Каленік.Яны распавядалі пра свае творы, прапанавалі вядомыя беларускія выданні для чытання,якія дапамогуць хлопчыкам і дзяўчынкам далучыцца да беларускай мовы,сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.

Сустрэча атрымалася вельмі душэўнай і цёплай,вучні задавалі шмат пытанняў.Несумненна,гэты дзень запомніцца гімназістам надоўга,а мова будзе значна часцей гучаць не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.