Тыдзень роднай мовы

25.02.2023

У ДУА "Бярэзінская гімназія” у рамках тыдня роднай мовы прайшлі кніжная выстава «Родная мова-душа народа»;

музычны калейдаскоп «Песні роднай Беларусі», дзе на кожным перапынку гучалі песні на беларускай мове;адкрыты конкурс чытальнікаў «Жывая класіка”, практыкум "Культура мовы. Ненарматыйная лексіка", дзе вучні разабраліся што такое мова варожасці, у чым яе небяспека і як на яе рэагаваць;квэст-гульня «Каб любіць Беларусь...»; пазнавальная гульня-віктарына «Сем цудаў Беларусі».Таксама наведалі цэнтральную бібліятэку , дзе адбылося мерапрыемства “Адданыя роднаму слову, адданыя роднай зямлі”.